Прачытайце сцверджанні пра вымаўленне і напісанне запазычаных слоў. Абярыце правільныя. 1) Ненаціскны [о] незалежна ад паходжання слова вымаўляецца як [а] і перадаецца літарай а: арганізацыя, заалогія. 2) Цвёрдыя [д], [т] у запазычаных словах, як правіла, не пераходзяць у [дз'], [ц']: дырэктар, тэатр. 3) Звонкі зычны на канцы запазычанага слова не аглушаецца: гараж, клуб. 4) Ненаціскны [э] у пачатку запазычанага слова заўсёды пераходзіць у [а] і перадаецца літарай а. 5) Перад націскнымі [о], [у] у запазычаных словах прыстаўны [в] не ўзнікае: опера, унія. Адказ запішыце лічбамі ў парадку ўзрастання без прабелаў, напрыклад: 34.
✍️ Ответ записывается в поле — как в части B экзамена. Проверить его можно в курсе.